Польская мова такая ж родная для Беларусі, як расійская

Польская мова такая ж родная для Беларусі, як расійская

Польская мова і тутэйшая краёвая польская культура, Агінскі, Манюшка, Міцкевіч, маюць дакладна ніяк не меншае (а ў некаторых выпадках — і большае) права разглядацца як праявы «беларушчыны» ў сэнсе «тутэйшасці», як і расійскамоўныя Алексіевіч, Міхалок і іншыя.

Але што галоўнае для нас — гэта прынамсі

неабходнасць успрыяцця польскамоўнае беларускае спадчыны ў якасці неад’емнага складніку нашай традыцыі і нашай культуры.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=76581


Siarżuk Wituszka - Requiescat in Pace

Siarżuka z nami niama, ale choczacca wieryć, szto jon u lepszym świecie. Jon nie kazau ja wieru, jon kazau ja wiedaju... Ja z hetym nie pahadżau sia, pakolki liczyu i liczu, szto czaławiek nadta kwołaja istota kab nieszta "wiedać". Siarżuk wieryu u czaławieka - u hetym byu jaho romantyzm. Ale ja usio adno budu prasić Boha u Trojcy Adzinaha pryniać jaho duszu.

P.S. Jon nia byu Litwinam, ale jon byu Wilenczukom, a heta stalica Litwy.

Альтэрнатыўная культура

Originally posted by puszczanski_pan at Альтэрнатыўная культура
Неяк даўно заўважыў за сабой непрыняцце альтэрнатыўнай культуры. Доўгі час проста не звяртаў на яе ўвагі і не асэнсоўваў свайго да яе стаўлення – ну не прымаю і ўсё. Ажно пакуль раптам усё не склалося ў лагічную схему. Для прастаты перадачы сваёй думкі я параўнаю культуру і яе развіццё з ростам дрэва. Культура не можа існаваць у застылых формах. Яна развіваецца і расце. Ня ўсе накірункі аказваюцца плённымі. Але, падобна дрэву, ёсць нейкі стрыжань, на якім базуецца ўся сістэма. Ён - гэта нясучая канструкцыя, як і асноўныя шкілетныя галіны. Але, безумоўна, агромную ролю адыгрываюць усе галінкі. Некаторыя трапляюць на святло і даюць плады, а некаторыя аказваюцца бясплённымі і з цягам часу яны адміраюць. У культуры таксама цяжка загадзя вызначыць, які з накірункаў развіцця акажацца перспектыўным. Адсюль узнікаюць шматлікія авангардныя плыні. І сам па сабе авангардызм ня ёсць злом. Абсалютная большасць падобных праектаў сканчаюцца нічым і пра іх хутка забываюць, а некаторыя аказваюцца раставымі і нават пладовымі пупышкамі. Яны і фармуюць у будучым крону дрэва.
Зусім інакш выглядае сітуацыя з альтэрнатыўнай культурай. Яе, што праўда, нярэдка блытаюць з авангарднай. Мне нават здаецца, што часта гэта робіцца свядома, і пад выглядам авангарднасці нам падсоўваюць альтэрнатыву. Сутнасць жа з’явы відавочна вынікае з самой назвы. Альтэрнатыўная культура базуецца на адмаўленні каштоўнасцяў традыцыйнай. Яна ня толькі не з’яўляецца яе працягам, але вядзе супраць традыцыйнай культуры бязлітасную барацьбу. Гэта як бы нейкая галінка раптам пачала не проста канкураваць з іншымі праз свае якасці, але зніштажаць іх і нават сам ствол з каранямі. Альтэрнатыўная культура па сваёй прыроде не стварае і не імкнецца ствараць нешта новае. Яна ніколі не дасць пладоў на дрэве цывілізацыі. Гэта цяжкая хвароба, яна скіравана на разбурэнне і змагацца з ёй трэба самымі рашучымі сродкамі.
Ну а праяваў альтэрнатыўнай культуры вялікае мноства. Ад вершаў Купалы, дзе замест кропак ўстаўляюцца мацерныя словы, да ЛГБТ. Пералічваць іх тут няма сэнсу. Падкрэслю толькі яшчэ раз сваю думку. Стаўленне да альтэрнатыўнай культуры павінна ляжаць па-за межамі дыялогу, кампрамісу, цярплівасці і іншых талерантнасцяў.