Previous Entry Share Next Entry
Interwiju pana Alaksandra Stralcowa-Karwackaha dla telegraf.by
lm_wkl

http://telegraf.by/by/2012/03/persona-aleksandr-strelcov-pbnf-v-viborah-ne-uchastvuet

"...Хаця зараз увогуле цяжка сказаць, што такое беларуская самаідэнтыфікацыя, паколькі ў большасці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з гэтым ёсць праблемы. Людзі, якія называюць сябе беларусамі, могуць мець абсалютна розную культуру, належаць да розных традыцый, святкаваць розныя святы і размаўляць не на адной мове. У сувязі з гэтым паўстае пытанне, каго ж усё-такі лічыць беларусам?

З гэтай прычыны мая самаідэнтыфікацыя мадыфікавалася. Сутыкаючыся з рэчаіснасцю, быць тым, хто сябе ў масе называе беларусамі, вельмі цяжка. На жаль, на сённяшні дзень большасць беларусаў атаясамляе сябе з постсавецкай спадчынай. Гэта аб'ектыўны факт, спрачацца з гэтым складана. У гэтай дзяржаве адзначаюцца святы, якія адпавядаюць гэтай постсавецкай традыцыі. Людзі ў асноўнай масе, калі гэтую традыцыю не шануюць, то маўкліва ўспрымаюць і лічаць, што гэта іх святы. Усе гэтыя - 8 сакавіка, 1 мая, 9 мая, так званы дзень вызвалення 3 ліпеня – адназначна трапляюць у постсавецкую традыцыю.

І пры глыбейшым знаёмстве з рознай гістарычнай літаратурай у мяне адбылася пэўная змена самаідэнтыфікацыі маёй свядомасці. Стала зразумела, што большасць з тых, хто размаўляе па-беларуску, тых, хто прытрымліваецца несавецкай традыцыі, тых, хто мае несавецкую культуру, тых, хто ў сваёй масе імкнецца да іншай рэлігійнай традыцыі, чым толькі праваслаўная, можна было б акрэсліць як літвінаў. Я таксама сябе да іх адношу...."

"...

На сённяшні дзень большасць людзей манархічных поглядаў, якія ў Беларусі пражываюць, абмяркоўваюць пытанне асобы будучага манарха. Вядома, мы не выносім гэта на публічнае абмеркаванне, бо не бачым у гэтым сэнс. Не масы павінны вырашаць, якая дынастыя будзе кіраваць будучым Вялікім княствам Літоўскім.

У коле манархічна мыслячых людзей ёсць амаль 100-адсоткавая згода, што гэта мусіць быць прадстаўнік дынастыі Габсбургаў. І гэтае меркаванне выказваецца па абсалютна розных прычынах. З нашага боку гэта абсалютна зразумела. Род Габсбургаў на працягу стагоддзяў найбольш за ўсіх клапаціўся пра развіццё каталіцкай веры ў Еўропе. Значыць, з гэтага пукту гледжання ёсць гарантыя, што ён падтрымае тое бачанне манархіі, якое мы бачым у будучым ВКЛ.

Але і людзі іншай рэлігійнай традыцыі, праваслаўныя, таксама не выступаюць супраць Габсбургаў. А некаторыя нават досыць актыўна выступаюць менавіта за прыход гэтага роду на наш трон. Прычына гэтага ў тым, што Габсбургам у свой час удалося стварыць настолькі дасканалы у Аўстра-вугорскай манархіі лад, які толькі магчыма дасягнуць у зямных умовах. Гэта тычыцца як міжасабовых адносінаў паміж людзьмі, так і адносінаў паміж рэгіёнамі і нацыямі..."


  • 1
Нічога ня маю супраць Габсбургаў, але Радзівіллы больш вядомы на абшарах былога ВКЛ.

  • 1
?

Log in