Previous Entry Share Next Entry
Падтрымаем Вугорскую Нацыю!
lm_wkl
Новая Канстытуцыя Венгрыі (Угоршчыны), якая ўступіла ў сілу па ініцыятыве правакансерватыўнага ўрада на чале з Віктарам Орбанам, смела абараняе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, спасылаецца на веліч венгерскага (угорскага) народу, абараняе яго незалежнасць, смела замацоўвае хрысціянскія сымбалі ў якасці дзяржаўнага гербу.
Венгерскі (угорскі) ўрад В.Орбана робіць усе, каб умацаваць незалежнасць краіны. выправіць крызісныя з'явы ў эканаміцы, што нанесла краіне амаль дзесяцігадовае кіраванне сацыялістаў па парадах з Брусэля.

Аднак дзейнасць венгерскіх (угорскіх) кансерватараў выклікала шал у леваліберальных кіраўнікоў ЭЗ і ЗША. Яны жорстка крытыкуюць Венгрыю, выступаюць з патрабаваннем легалізацыі сэксуальных вычварэнняў і прызнаяння за імі правоў сям'і, крытыкуюць пра-сямейную палітыку і інш. Заплюшчваючы вочы на неэфектыўную палітыку іншых краін ЭЗ, укідваючы мільярды эўра ў амаль сацыялістычную Грэцыю, эўрасацыялісты вырашылі дэскрымінацыйна ўвесьці эканамічныя абмежаванні да Венгрыі.

Прапануем падтрымаць ніжэйпададзены Зварот Лігі манархістаў ВКЛ у падтрымку венгерскага народу, даслаць яго на электронныя адрэсы:
Амбасада Венгрыі (Угоршчыны) у Беларусі: mission.msk@kum.hu

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі: delegation-belarus@eeas.europa.eu

Зварот:
“Вугорцы! Сябры! У гэтую вялікую і цяжкую для вашага народа і краіны часіну дасылаем вам словы салідарнасці і сяброўства.
Традыцыі нашай супрацы пачынаюцца ад панавання Ягеллонаў на Вугорскім троне, цягнуцца далей ў часы сяміградскага ваяводы, пазней Караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя, які вярнуў з-пад маскоўскай акупацыі да Літвы Полацк, а ў часы асманскага нападу на аўстрыйскія і вугорскія землі ўжо Кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі Ян ІІІ Сабескі прыйшоў вам на дапамогу. Кантакты паміж вугорскай і польска-вялікалітоўскай элітамі адбываліся і ў міжваенны перыяд, калі вы былі пэўным прыкладам абароны традыцыйных каштоўнасцяў і для нас. Як католікі мы цэнім аддане Нацыі Мадьяраў да каталіцкай веры, што запачаткаваў св.Стэфан, Кароль Вугоршчыны.
У часе антыкамуністычнага паўстання ўсе антыкамуністы паміж Неманам і Дняпром былі на вашым баку. На сення частка Вялікай Літвы, пад назвай Рэспубліка Беларусь, нажаль застаецца ў гэтым ярме надалей, але спадзяемся, што актуальная вугорская контррэвалюцыя дапаможа і нам у вяртанні спадчыны і гістарычнай праўды!
Ваша новая канстытуцыя важна не толькі для Венгрыі. Яе ідэі - прынцыпы хрысціянскай цывілізацыі, суверэнітэту і абароны нацыянальных традыцый, права на жыццё і сямейныя правы, асуджэнне зла камунізму і заганаў лібералізму - служыць агульнаму дабру ўсёй Еўропы!
Няхай Бог дабраславіць вашу працу! Божа, блаславі вугорцаў!”

?

Log in