Панове, усім каму неабыякавы лёс жыхароў Краю, прашу падтрымаць гэты ліст і выслаць яго ад свайго імя па адрэсах:
preskantakt@belngo.info
viasna@spring96.org
office@belhelcom.org
Далучайцеся таксама да "Круцыяты супраць Хомопропаганды":
http://vkontakte.ru/event13630718
Да Рабочай Групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый
Праваабарончага Цэнтру “Вясна”
Беларускага Хэльсінскага Камітэту
Шаноўнае Спадарства,
думаецца, што грамадзкая дзейнасьць, таксама як палітыка, эканоміка, ці кожная іншая сфэра чалавечага жыцьця, ня могуць знаходзіцца паза маральлю. Усе яны грунтуюцца на сумленным падыходзе да сваіх абавязкаў і маральных міжасабовых стасунках. Вось жа ў апошняй названай сфэры мы назіраем вельмі хуткую дэградацыю маральных каштоўнасьцяў, пра якія часта прызвычаіліся ўзгадваць.
Напісаць гэты ліст нас прымусіў факт супрацы паміж арганізацыямі-адрасатамі гэтага лісту і грамадзкай ініцыятывай Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь”. Не сакрэт, што дадзеная ініцыятыва імкнецца актыўна прасоўваць антыграмадзкую мадэль міжасабовых зносінаў, якая разбурае ня толькі грамадзянскую супольнасьць, але і грамадзтва ўвогуле.
Кожны чалавек мае права на прыватнае жыцьцё, але ў грамадзкай сфэры гэтая свабода прыватнага жыцьця абмяжоўваецца свабодай іншых людзей. У дадзеным выпадку свабода традыцыйных сем’яў мае нязьмерна вышэйшы прыярытэт і права на абарону свайго маральнага фундамэнту.
Вядома, што для названых намі адрасатаў важнымі зьяўляюцца каштоўнасьці незалежнасьці краіны і дэмакратыі. Трэба было б нагадаць, што незалежнасьць краіны будуецца на незалежнасьці зарганізаваных групаў грамадзтва і, што немалаважна, спадчынна перадаваемых імі культурных традыцыях. Атамізаваныя індывідуумы, незалежна ад іх часовых сувязяў, ня ў стане быць адказнымі грамадзянамі. У нашай гісторыі мы, нажаль, аж надта часта мелі аказію назіраць падобную няздольнасьць.
Адносна паняцьця дэмакратыі дазволім сабе нагадаць, што яна існуе ня дзеля хаатычнай уседазволенасьці, але павінна служыць агульнаму Дабру мясцовых супольнасьцяў. Несумніўна, што заўжды, і асабліва ў наш час, такім элемэнтам агульнага Дабра зьяўляецца сям’я, як стабільная сувязь мужчыны і жанчыны, асьвечаная Ўсявышнім.
Дзейнасьць ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь” наносіць непасрэдную шкоду нашым сем’ям і псыхалягічнай устойлівасьці нашых дзяцей. Уважаем таксама, што дзейнасьць гэтай ініцыятывы зьяўляецца сацыяльна небясьпечнай, бо разбурае фундамэнты існаваньня нашага народу.
У сьвятле вышэйсказанага лічым мэтазгодным прадпрыняць інфармацыйную кампанію, скіраваную на абарону традыцыйных культурных каштоўнасьцяў нашага народу ад дэструктыўных дзеяньняў сейбітаў разбэшчанасьці.
Заклікаем адрасатаў нашага ліста спыніць усялякую супрацу з ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь”. У выпадку Асамблеі дэмакратычных НДА такім крокам павінна было б стаць выключэньне ГІ Беларускі праваабарончы праект “ГейБеларусь” са свайго складу.
Зьвяртаемся таксама з заклікам да асобаў – прадстаўнікоў кіруючых органаў названых адрасатаў. Просім не разглядаць наш зварот, як скіраваны супраць вас асабіста. У першую чаргу нас узрушыла вашае “нэўтральнае” стаўленьне да названай грамадзкай ініцыятывы. Уважаем такое стаўленьне за тымчасовы недагляд, але хацелі б таксама нагадаць, што паблажлівае стаўленьне да падобнай дэструктыўнай дзейнасьці можа пацягнуць канкрэтныя наступствы. Прыміце, калі ласка, адпаведныя меры, пакуль наш родны Менск, не паўтарыў лёс Садому і Гаморы.
Застаючыся ў малітве за ўсіх вас,
Аляксандар Стральцоў-Карвацкі
- Адкрыты ліст супраць "Хомопропаганды"
2009-12-06 08:02 pm (UTC)
2009-12-06 08:17 pm (UTC)
2009-12-06 08:10 pm (UTC)
Аляксей Дзермант, філосаф, Цэнтр этнакасмалогіі "Крыўя"
2009-12-06 08:17 pm (UTC)
2009-12-06 08:35 pm (UTC)
2009-12-07 02:40 pm (UTC)
2009-12-06 09:24 pm (UTC)
2009-12-06 09:27 pm (UTC)
2009-12-07 06:36 am (UTC)
Няма сэнсу, бо гэна ня тое, на што варта зьвяртаць увагу?
Ці няма сэнсу, бо ўсяроўна на нашы лісты не зьвярнуць увагі?
2009-12-06 10:19 pm (UTC)
2009-12-07 05:50 am (UTC)
2009-12-07 07:17 am (UTC)
2009-12-07 10:11 am (UTC)
http://ngo.by/news/8bed81c6ad8d.htm
2009-12-07 10:38 am (UTC)
2009-12-07 11:52 am (UTC)
2009-12-07 12:14 pm (UTC)
http://community.livejournal.com/cathol
2009-12-07 12:55 pm (UTC)
http://jo-bloggs.livejournal.com/15
2009-12-07 01:11 pm (UTC)
Напрыклад, што да „на спадчынна перадаваемых імі культурных традыцыях”: няма ніякіх падставаў меркаваць, што свая культурная традыцыя ня будзе гэтакжасама трывала перадавацца, спадчынна, дзецям, якія выхоўваюцца ці ў гомасэксуальных парах, ці „няпарнымі” гомасэксуальнымі бацькамі.
Калі прыраўняць правы і статус спадчыннасьці аднаполых параў [ці нават шлюбных групаў з больш чым 2 асобаў] да аналягічных правоў „традыцыйных” параў — пытаньне ўсялякае спадчыннасьці, культурнае й матэрыяльнае, будзе ўрэгуляванае. Аналягічна рашэньні можна знайсьці ў іншых момантах, дзе патрабуецца дапасаваньне. Ня бачу ніякіх антаягічных перашкодаў для вырашэньня падобных праблемаў і пры монархічнай сыстэме.
2009-12-09 09:40 am (UTC)
2009-12-07 01:35 pm (UTC)
2009-12-07 02:38 pm (UTC)
и ваш лист таксама патрапиу паходу у спам.
калиласка можаце даслаць яго па факсе +375172224801
для таго каб мы магли даць вам афицыйны адказ
2009-12-07 06:56 pm (UTC)
2009-12-08 09:26 am (UTC)
2009-12-08 10:26 am (UTC)
«…Либера́льная демокра́тия (другое название — полиа́рхия) является формой общественно-политического устройства — правовым государством на основе представительной демократии, в котором воля большинства и способность избранных представителей осуществлять власть ограничены во имя защиты прав меньшинства и свобод отдельных граждан…»
Вось такая «ўлада народа», дзе дзеля «свабоды» дзясятка вычварэнцаў-эгаістых, растопчуць свабоду сотні «быдла-саўкоў» і «цемрашала-кансэрватараў»…
2009-12-08 10:27 am (UTC)
Тщательней надо бы над текстом работать
2009-12-08 10:35 am (UTC)
2009-12-08 11:39 am (UTC)
(Anonymous)
2009-12-08 11:11 am (UTC)
Против - Вашей Пропаганды!
2009-12-08 11:17 am (UTC)
2009-12-08 11:47 am (UTC)
Снежань 7, 2009 у 22:13
Наконт біблейнага вучэння. Тут трэ будзе сказаць тое-сёе агульнае пра Біблію. Але спачатку давайце ўсвядомім, што насамрэч біблейныя тэксты кажуць наконт «гома-». Стары Запавет называе практыку мужчынскага гомасэксуалізму нечыстотай (to'ebah) і загадвае караць смерцю такіх (Лявіт 18: 22). (Пра жаночы гомасэксуалізм у СЗ гаворкі няма.) У Евангеллях тэма гомасэксуалізму не ўздымаецца. Пра гомасэксуалізм у Новым Запавеце гаворыць толькі Павел апостал (тры разы) і Юда (у гэтага апошняга напамін пра лёс Садомы і Гаморы). Павел гаворыць пра духоўную санкцыю, якая вісіць над мужаложнікамі: Не ўвойдуць у Валадарства Божае. У звязку з жаночым гомасэксуалізмам ёсць толькі згадка, што, як вынік ідалапаклонства, «жонкі іхнія пачалі супраць сваёй натуры жадобай разгарацца адна да адной», але гэта - своеасаблівае «пакаранне» для мужчын.
Што такое біблейны тэкст? Юрыдычны кодэкс? Пяцікніжжа Майсея сапраўды калісьці выконвала такую функцыю, але зараз - як кажа той жа св. Павел - мы вызвалены з-пад Закону. Біблейны тэкст выконвае зараз двайную функцыю: 1) адлюстоўвае духоўна-рэлігійную эвалюцыю чалавецтва ў перыяд вялікага пералому - Божага Ўцелаўлення і звязанай з гэтым падрыхтоўчай эпохай; 2) прэзентуе гісторыю шукання чалавекам Бога і шукання Богам чалавека. І з гэтай перспектывы варта падыходзіць да Бібліі. Духоўна-рэлігійная эвалюцыя не завершылася. Біблейная літара - гэта толькі «уступны акорд», які павінен выклікаць духоўныя «акорды» ў сумленні чалавека. Божае Слова – гэта не сукупнасць літар з той ці іншай семантычнай нагрузкай, а нешта іншае: тое, што з\'яўляецца тут і цяпер, а біблейны тэкст можа быць нагодай з\'яўлення. Біблейны тэкст прывілеяваны не тым, што змяшчае бездакорна-праўдзівую інфармацыю (бо ў ім багата інфармацыі небездакорнай і непраўдзівай), а ў тым, што ён адлюстроўвае ўзаемныя пошукі Бога і чалавека, пошукі, пазначаныя драматызмам, памылкамі і нечаканымі адкрыццямі.
Ці гомасэксуалы будуць у пекле (як тое цвердзяць прыхільнікі літаральнага разумення)? Ці гэта меркаванне Духа Божага, ці ўсяго толькі адлюстраванне духоўных пошукаў апостала Паўла, які хацеў асэнсаваць, што такое Божае Валадарства і рабіў гэта так як умеў? Калі ад «Духа Святога», то трэба тады сказаць, што і ыры «мяккацелыя» (malakoi) будуць у пекле (грэцкае malakoi тычыцца мужчынаў, якія маюць жаночыя рысы, такія фемінізаваныя мужчыны). Інакш кажучы, дастаткова мужчыне мець жаночыя манеры паводзін, каб «заслужыць» на пекла! Ну і - калі быць паслядоўнымі ў літаральным падыходзе - трэба сказаць, што ў пекле будуць толькі гомасэксуалы-мужчыны, а жанчыны-лесбійкі - не, бо ані СЗ, ані НЗ лесбіянства не асуджае! Спадзяюся, бачыце, у якія тупікі заводзіць спроба літаральнай інтэрпрэтацыі Бібліі, трактаванне яе як юрыдычнага кодэксу.
Напрыканцы, на ўсякі выпадак, дзве ноткі: 1 (інтэрпрэтацыйная) Гэтыя зацемкі зроблены ў адказ на пытальную рэпліку суразмоўцы, які – як відаць – вызнае, так як і я, тэістычны светапогляд. Таму пры ацэнцы прашу ўлічваць «дыскурсіўныя каардынаты»; 2 (лагічная) Калі хтось указвае на праблемнасць вывядзення з Бібліі адназначнага асуджэння гомасэксуалізму, то гэта яшчэ не значыць, што дэкларуе падтрымку гомасэксуалізму.
2009-12-08 02:08 pm (UTC)
2009-12-08 02:46 pm (UTC)
«…Важнейшей отличительной чертой российского «гей-движения» стала некорректность форм борьбы с гомофобией и ее сугубо конъюнктурная направленность. В развитых странах оно постепенно ассимилируется в гражданское общество, и наравне с другими социальными группами участвует в формировании повестки дня без акцента на сексуальной ориентации. В России же, в «лучших» традициях периодов изоляции, ЛГБТ-сообщество остается закрытым, свято охраняющим свои обычаи. То есть речь идет о том, что в России и, кстати, в некоторых странах мира ЛГБТ-сообщество, активисты гей-движения, они вторгаются в область, которая не касается уже прав. Она касается культурных каких-то особенностей.… На самом деле, гей-парад был один разрешенный в Питере. И это было в 2006 году. Акция получилась, к сожалению, скандальной, потому что это было на открытой сцене, полуголые, действительно, мужики разодетые. Это было на ступенях католического костела прямо во время службы. Там была целая история по поводу этого…»
2009-12-08 02:57 pm (UTC)
2009-12-08 03:48 pm (UTC)
— А при чем тут Хрыстос? Это не он, это мы люди - все пытаемся всех под одну гребенку подогнать, и из людей сделать - этаких Зомби, которые бы только и делали что слушались таких как Вы! Увы, здесь на Земле правим мы - Люди, а уж за тот свет - каждый отвечает за себя сам!!! А они и не выставляют свои "постели", просто Вы люди- религиозного склада ума ;) по другому не можете и мыслить, ведь Вам нужно жить только так как написано в Библии, которая тысячу раз переписывалась - дописывалась. Вы ведь не сможете Верить в НЕГО, без ваших Догматов!!! И это так!!! Удачи! (как там говорится в поговорке: "Чем больше я узнаю людей, тем больше я люблю "собак")...
— Дык вы яшчэ і сабак… :( Спачатку мне падалося, што гэта нехта з «ЛҐБТ-хрысяцянаў» хоча паспрачацца, што гэта мне «далёка да хрысьцяніна». Аднак камэнт выразна кажа, што вам да хрысьцяніна ’шчэ на парадак болей… :(
ЁН не на «тым сьвеце», а тутака й цяперака! Тутака валадарыць і валадарыцьме! Я ня проста веру ў Яго, але — ведаю, адчуваю і аддаю ся Яму без астатку! Так, ён любіць на’т вас! Але я пакуль не змог палюбіць вас, ведаючы, як Ён праз вас на’т дагэтуль пакутуе, а вы ня проста не жадаеце прыкласьці высілкі, каб спыніць Ягоныя пакуты праз вашую распусту, але на’т стратэґічна імкнецеся разбурыць царкоўныя інстытуцыі…
2009-12-08 10:07 pm (UTC)
Яшчэ пішуць: «Получатели письма, правозащитный центр «Весна» и Белорусский Хельсинский Комитета, уже заявили об абсурдности данного обращения». Пры тым, што на сайтах гэных трох адрасатаў ніякіх матэр’ялаў па справе не было.
«этот лист, направленный на дискриминацию гомосексуалов, получило распространение впору накануне Дня прав человека» — ага, кто яшчэ ведае пра гэны дзень, акрамі адрасатаў? Яшчэ б сказалі, што Ліст прымеркаваны да Дня Сьв.Мікалая…
2009-12-08 10:09 pm (UTC)
Ня толькі гэтую тэму, а ўвогуле ў жж у гэтыя дні бітвы.
2009-12-09 10:01 am (UTC)
2009-12-09 10:06 am (UTC)
http://community.livejournal.com/minsk_