http://tonkoblako-9.net/docs/lmwkl/litw
Cyrylicaj pa naszamu tut N 25:
http://tonkoblako-9.net/docs/lmwkl/litw
Intermedyja “Sumouje z Litwoj” adbyła sia 15 czerwienia ŭ konferenc-sali Pałaca mastactwaŭ. Impreza stała adnym z szerahu ŭraczystych mierapryjemstwaŭ u mieżach światkawańnia tysiaczalećcia Litwy.
U intermedyi ŭziali udzieł aktory Wital Chaładok, Walery Szuszkiewicz, mastak Mikoła Kupawa. U ich wykanańni prahuczali wierszy i ŭryŭki z wiadomych biełaruskich litaraturnych tworaŭ, siarod jakich – “Pieśnia pra zubra” Mikoły Husoŭskaha, pradmowy da Biblii Franciszka Skaryny, Statutu WKL. U jakaści muzycznaj afarboŭki prahuczali twory hurta staradaŭniaj muzyki “Brevis”.
U sali Pałacu Mastactwau prysutniczała kala 50 asobaŭ. Moża i nia hetak duża, ale atmosfera była litoŭskaju. U planach jaszcze niekalki pakazaŭ intermedyi, taksama i ŭ roznych miestach terenu czasowa nazawanaha Biełaj Rusiaj.
Chutka źmieściać zdymki. Zaachwoczwajem żadajuczych da pastanoŭki hetaha tworu na ŭłasnych placoŭkach. Tut raboczy scenar:
Гучыць дуда. Старажытныя ліцьвінскія (старабеларускія) песьні. На сцэне за сталы (парты) сядаюць удзельнікі гурта “Брэвіс“. Дуда або цымбалы.
Ажываюць рыцары, якія дагэтуль сядзелі (і ляжалі).
Ад рыцараў: “Літва ўзьнялася з-над Нёмана, Шчары, Вяльлі і Сьвятой, узьнялася і пайшла ў сьвет. Удала ваявала, будавала, стварала, пашырала ўладанні нашчадкаў Рагвалода, Усяслава Чарадзея. Славуты Мэндог, нашчадак полацкіх князёў, з палачанамі, з рыцарствам Гомлі, Турава, з пінянамі, слонімчанамі, гарадзенцамі, навагарадцамі бараніў нашыя землі з-над Дняпра,Прыпяці ды Буга. І нашыя землі не спазналі мангольскага іга. З палачанамі разам ваяры-літва стварылі магутную дзяржаву, на Сініх Водах у бітве з манголамі здабылі хвалу Айчыне. Вялікі гаспадар Альгерд утаймаваў хцівага маскоўца на Паклоннай гары, у Маскве дзіду сваю да крамлёўскай сцяны прыставіў. Вялікі Вітаўт зь Ягайлам пад Дуброўнай (ам) асадзіў (супыніў) тэўтонаў. Нашы ваяры і пад Клецкам, і пад Слуцкам, і пад Воршай, і пад Хоцінам абераглі волю Бацькаўшчыне.
Хвала рыцарам Вялікага Княства Літоўскага!
Люд: Хвала! Хвала!
Верш Максіма Багдановіча “Пагоня”. Гучаць цымбалы і дуда.
Габрыэль Война: Чую знаёмыя крокі! – Прашу да нашай грамады!
Рыцары адчыняюць дзьверы і ў залу ўваходзе Францішак Скарына. Яго праводзяць да сцэны, дзе стаіць (стаяць) Леў Сапега (і Габрыэль Вайна). Ф. Скарыну суправаджаюць гараджане, жанчыны і дзеці, рыцары. Гучаць воклічы: “Віват Скарына!”, “Скарына…!”, “Францішак…!”.(“Францішку, сыне наш!”)
Пісар Вялікага Княства Літоўскага Габрыэль Война:
Найвялікшы сын Вялікага Княства Літоўскага – нашай Айчыны, -- вялікі палачанін – навуковец, пісьменнік, перакладчык, мастак, гуманіст і асветнік, доктар філасофіі і медыцыны -- Францішак Скарына, сын Лукі з горада слаўнага Полацка. Заснавальнік друкарні і першадрукар, выдавец Бібліі на нашай мове, крэатар культуры Вялікага Княства Літоўскага. Кнігі Францішка Скарыны – гэта самы сапраўдны помнік нашаму слыннаму земляку.
Гучаць воклічы: “Францішак Скарына!”, “Хвала друкару!”. Гучаць дуда, цымбалы.
Прамова Скарыны. Прамова заканчваецца пад музыку цымбалаў або дуды.
Музычная паўза. Гучаць цымбалы.
Пісар Габрыэль Война: “Славуты ў Рыме і ва ўсім пісьменным сьвеце наш паэт-лацініст Мікола Гусоўскі, які праславіў нашу краіну сваёй красамоўнай паэмай “Песня пра зубра”. Ён з дзяцінстве “Дняпра паўнаводнага строму пераплываў у пагоні за зверам”, прымаў удзел у аблавах і ловах у пракаветных лясах і пушчах нашага краю. Мікола Гусоўскі сам ня раз бачыў уладара “нетраў лясных”, “асілка пушчанскага” ды склаў “свой хваласпеў аб краіне з багаццем свету жывёльнага ў ёй”. Вітайце Міколу з Гусава!”
Мікола Гусоўскі -- Nicolai Hussoviani. Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Музычны інтэрвал.
Габрыэль Война прамаўляе: “Найслыннейшы сын, Ягоная міласць гаспадар і рыцар нашай любай Айчыны Літвы, уладар шматлікіх палацаў, маёнткаў і замкаў у Вільні, Ружанах, Асьвеі, Бялынічах, Воршы, Сянне, Друі, Коханававе, Дуброўне, Астроўне, пісар вялікі, падканцлер, канцлер вялікі, ваявода віленскі, гетман вялікі Вялікага Княства Літоўскага, стваральнік і выдавец за свой кошт у віленскай друкарні Мамонічаў (Трэцяга) Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года выдання – найясьнейшы ягонай мосьцю Леў Сапега!
Фанфары… Леў Сапега вітаецца з паспалітым людам:
“Вітаю вас, мае дзеці, унукі і праўнукі, мае суродзічы, усе жыхары Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага! Мы толькі што выдрукавалі з Божай дапамогай у друкарні шаноўных братоў Мамонічаў гэты Статут Вялікага Княства Літоўскага. І вось што я вам, мой люд паспаліты, мушу сказаць”.
Леў Сапега чытае сваю “Прадмову да Статута”. Пісар Габрыэль Война піша. Настаўніца дыктуе дзецям “Прадмову да Статута”, і яны пішуць…
Леў Сапега заканчвае чытаць сваю “Прадмову”. Усе ўдзельнікі вітаюць яго словамі (воклічамі): “Хвала Сапегу!”, “Віват Сапега!”, “Хвала канцлеру!”
Генадзь Тумаш чытае свой верш “Пагонічы”.
Ансамбль “Брэвіс” выконвае сваю музычную праграму .
Канец.
VATICAN CITY, 13 JUN 2009 (VIS) - Made public today was the Letter in which the Holy Father appoints Cardinal Jozef Glemp, archbishop emeritus of Warsaw, Poland, as his special envoy to celebrations marking the thousandth anniversary of the death of St. Bruno, due to take place in Lomza and Gizyko, Poland, from 19 to 21 June. The Letter, written in Latin, bears the date of 4 February.
Likewise made public today were the names of the mission that will accompany the cardinal, they are: Msgr. Zygmunt Zukowski, canon of the cathedral chapter of Lomza, and Msgr. Edmund Szczepan Lagod, canon dean of the chapter of the co-cathedral of Goldapia and professor at the Higher Catholic Institute of the diocese of Elk.
BXVI-LETTER/SPECIAL ENVOY/GLEMP VIS 090615 (140)
Грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя Літвы мае гонар запрасіць Шаноўнае Панства на канфэрэнцыю “Міленіум Літвы”, прысьвечаную гэтай вялікай даце. Гісторыя старажытнай Літвы ахоплівае тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Міжнародная навуковая канферэнцыя
«Міленіум Літвы»
19 чэрвеня 2009 г.
Мінск
10.00 Уступнае слова – Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, страшыня аргкамітэту
10.10 Літве - 1000! А нам? - Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар
10.25 Старажытная Літва ў археалогіі і пісьмовых крыніцах – Эдвард Зайкоўскі, кандыдат гістарычных навук
10.40 Да пытання паходжання стану “літва” - Здзіслаў Сіцька, гісторык, журналіст, краязнаўца
10.55 Паходжанне назвы “Літва” - Сяргей Санько, гісторык, выдавец
11.10 Роля св. Бруна для хрысціянізацыі Літвы – Алесь Жлутка, кандыдат філалагічных навук
11.25 Перапынак
11.40 Каралеўства Літва і ўтварэнне ВКЛ – Алесь Краўцэвіч, прафесар, доктар гістарычных навук (Гародня)
11.55 Беларуская культура ў ВКЛ – Уладзімір Конан, доктар філасофскіх навук
12.10 Паселішчы з найменнем “Літва” і вытворныя на тэрыторыі ВКЛ –
Леанід Акаловіч, краязнаўца, спецыяліст па генеалогіі
12.25 Наваградак - першая сталіца ВКЛ - Тамара Вяршыцкая, дырэктар Наваградскага краязнаўчага музея
12.40 “Легендарная Літва” у помніках старабеларускай літаратуры – Уладзімір Кароткі, дацэнт БДУ, кандыдат філалагічных навук
12.55 Антрапалагічная геаграфія Вялікай Літвы – Аляксей Мікуліч, доктар біялагічных навук
13.10 Літва і літоўцы ў помніках беларускай лацінамоўнай паэзіі 16-17 стст. – Жанна Некрашэвіч-Кароткая, кандыдат філалагічных навук
13.25 Канцэпцыя раманскага паходжання Літвы – Ігар Клімаў, кандыдат філалагічных навук, БДзУК
13.40 Палемічная літаратура ВКЛ – Ларыса Гедзімін, кандыдат філалагічных навук
14.00 Абед
15.00 Прэзентацыя апошніх працаў, прысвечаных гісторыі Літвы
15.30 Палітычная і вайсковая гісторыя ВКЛ – Анатоль Грыцкевіч, прафесар, доктар гістрычных навук
15.45 Беларускія (літоўскія) летапісныя творы XIII – XVI стст. – Іван Саверчанка, доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы
16.00 Гісторыка-геральдычная карта прыналежнасці гербу “Пагоня” – Анатоль Цітоў, дацэнт ЕГУ, геральдыст
16.15 Статуты ВКЛ - помнікі права эпохі рэнесанса - Галіна Дзербіна, кандыдат юрыдычных навук
16.30 Свецка-рыцарская перакладная літаратура ВКЛ XVI ст. - Надзея Старавойтава, кандыдат філалагічных навук
16.45 Перапынак
17.00 Мастацтва ў старажытнай Літве і ВКЛ – Мікола Купава, сябра Беларускага саюза масткоў
17.15 Бярэсце-Літоўскае: вобразы міласэрнасці ў спадчыне ВКЛ - Ірына Лаўроўская, доктар урбаністыкі і архітэктуры (Бярэсце)
17.30 Адлюстраванне вобразаў беларускага і рускага ў фальклёры абодвух народаў - Анатоль Ліцьвіновіч, кандыдат філалагічных навук
17.45 Музычная культура ВКЛ – Вольга Дадзіёмава, прафесар доктар мастацтвазнаўства
18.00 Літва ў поглядах Канстанцыі Скірмунт – Дар'юш Шпопэр (Гданьск), прафесар, доктар гістарычных навук
18.15 Міцкевіч і Літва – Інэса Кур'ян, кандыдат філалагічных навук
18.30 Назвы Ўсходняй Еўропы ў картаграфіі – Леў Казлоў, прафесар, кандыдат гістарычных навук
18.45 Ідэя вялікай Літвы і яе пашырэнне ў Беларусі – Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, краязнаўца, рэдактар газэты “Літва”
19.00 Дыскусія
19.45 Падсумаванне і заканчэнне канферэнцыі
Dziakujuczy pilnaj pracy Puszczanskaha Pana ukazau sia fajny dysk ab miżwajennym mieście Wilna, nasyczanym polskaj kulturaj u jaje litwinskim huczańni. Zyczym Przemytniczej Spółce Rakowskiej im. Sergiusza Piaseckiego dalejszych płytau!
Jość video i audyjo.
Ukochana moja ziemio
Wileńszczyzny drogi kraj,
na nic ciebie nie zamienię,
z tobą żyć i umrzeć daj
![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more | Explore LJ: Life Entertainment Music Culture News & Politics Technology |